wd wp Пошук:

Герб Беларусі

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — адзін з афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi залаты контур Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, накладзены на залатыя промнi сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзiцца пяцiканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамi канюшыны, злева — кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкi напiсаны золатам словы «Рэспублiка Беларусь».

Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.

За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.

У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен[1][2]. Некаторыя змены былі ўнесены ў герб таксама ў 2020 годзе[3], згодна з законам абноўленая выява дзяржаўнага герба выкарыстоўваецца з 4 студзеня 2021 года[4]. Сама выява герба засталася той жа, але змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся колер мацерыкоў на зямным шары — яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар трохі разгарнуўся, цяпер на ім бачна тая частка Еўропы, у якой размешчана Беларусь[5].

Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі

Герб Вялікага Княства Літоўскага (13661795)
Герб Рэчы Паспалітай (15691795)
Княства і вобласці беларускія і літоўскія на Вялікім гербе Расійскай імперыі 1882
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі (19181919)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19201927)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19271937)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19371938)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19381949)
Герб Беларусi Пагоня на пячатцы Беларускай цэнтральнай рады (1943—1944)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19581981)
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (19811991)
Герб Рэспублікі Беларусь (19911995)
Герб Рэспублікі Беларусь (19952012)
Герб Рэспублікі Беларусь (20122020)
Герб Рэспублікі Беларусь2021)

Гл. таксама

Зноскі

  1. Флаг и герб Беларуси: какие изменения произошли в 2012 году и как создаются символы белорусской государственности Архівавана 18 верасня 2019.
  2. Государственный герб Республики Беларусь в редакции 2012 года Архівавана 27 лістапада 2016.
  3. Депутаты приняли в первом чтении поправки в закон о госсимволах
  4. pravo.by
  5. Светлана Кравченко.. В Беларуси утвердили новое изображение государственного герба (нявызн.). Беларусь сегодня (2021.1.7.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гербы Беларусі
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Беларусі
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта