wd wp Пошук:

Гастон Думерг

Гастон Думерг (фр.: Gaston Doumergue; 1 жніўня 1863 — 18 чэрвеня 1937) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Францыі (Трэцяя рэспубліка, 1924—1931).

Пачынаў як радыкал, у пазнейшыя гады — кансерватар без пэўнай партыі. Першы міністэрскі партфель (міністра калоній) атрымаў у 1902 годзе. У снежні 1913 — чэрвені 1914 — прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў; затым зноў узначальваў МЗС у першыя месяцы 1-й сусветнай вайны. У 1914—1917 гадах зноў міністр калоній; у пачатку лютага (паводле н. ст.) 1917 года ўзначаліў французскую дэлегацыю на Петраградскай канферэнцыі саюзных дзяржаў.

У 1923—1924 гадах старшыня Сената.

Выбраны прэзідэнтам рэспублікі пасля адстаўкі А. Мільерана і займаў пасаду адзін поўны сямігадовы тэрмін.

На другі тэрмін не балатаваўся, але застаўся ў палітыцы і пасля зыходу з Елісейскага палаца яшчэ раз быў прэм’ер-міністрам (люты—лістапад 1934, узначальваў кансерватыўны «ўрад нацыянальнага адзінства»). Гэты кароткі перыяд быў нестабільны, характарызаваўся ростам фашысцкіх настрояў ва Францыі і фарміраваннем левага антыфашысцкага фронту; у кастрычніка 1934 года харвацкімі нацыяналістамі (усташамі) у Марселі быў забіты міністр замежных спраў ва ўрадзе Думерга, Луі Барту.

Пасля адстаўкі свайго кабінета Думерг сышоў на спакой і памёр у сваім родным горадзе Эг-Віў (поўдзень Францыі, дэпартамент Гар).

Думерг быў адзіным прэзідэнтам Францыі — пратэстантам і адзіным кіраўніком французскай дзяржавы з часоў Хлодвіга, якія не належаў да рымска-каталіцкай царквы (не лічачы Генрыха IV, які перайшоў у каталіцызм).

Думерг быў масонам і належаў да масонскай ложы «Рэха» Вялікага Усходу Францыі.

Акрамя таго, Гастон Думерг стаў адным з двух прэзідэнтаў (другім быў Нікаля Сарказі), якія ўступілі ў шлюб на пасадзе. 1 чэрвеня 1931 года 68-гадовы прэзідэнт Францыі, раней халасты, ажаніўся з Жанай-Мары Гасаль (1879—1963). Як і ў выпадку з Сарказі, шлюб быў заключаны мэрам VIII акругі, які адмыслова наведаў Елісейскі палац.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.senat.fr/senateur-3eme-republique/doumergue_gaston0833r3.html
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Думерг Гастон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Думерг Гастон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Gaussent J. Grandes figures de Vaunage et de Petite Camargue — Saint-Gély-du-Fesc. — С. 72. — ISBN 978-2-913898-29-5
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Старшыні Сената Францыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Катэгорыя·Міністры калоній Францыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Францыі
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Гар
Катэгорыя·Масоны Францыі
Катэгорыя·Прэзідэнты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Гар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы