wd wp Пошук:

Вільгельм V Аранскі

Вільгельм (Вілем) V (нідэрл.: Willem V Batavus; 8 сакавіка 1748 — 9 красавіка 1806) — прынц Аранскі і Насау-Дыцкі, апошні штатгальтар Нідэрландаў (1751-95).

Біяграфія

Вільгельм V быў сынам Вільгельма IV Аранскага і Ганны Гановерскай — дачкі брытанскага караля Георга II. У год смерці бацькі яму было ўсяго тры гады, і на працягу наступных васьмі гадоў рэгенцтва знаходзілася ў руках маці. Пасля смерці Ганны ў 1759 г. рэгенцтва перайшло да бабулі, Марыі Луізы Гесэн-Касельскай, затым у 1765 годзе — да герцага Людвіга Эрнста Браўншвайг-Люнебургскага (дзевера Ганны Леапольдаўны).

У 1766 годзе Вільгельм Батавус (яго поўнае імя) быў абвешчаны паўналетнім, аднак у першыя часы належыў на саветы герцага Браўншвайг-Люнебургскага і сваёй сястры Караліны. У 1767 годзе ў Берліне адбылося яго вяселле з прынцэсай Вільгельмінай — пляменніцай Фрыдрыха Вялікага. Пасля гэтага да ліку яго шматлікіх саветнікаў дадаліся прускія агенты.

У сваёй знешняй палітыцы Вільгельм спачатку арыентаваўся на Англію, паколькі быў звязаны з Гановерамі сувяззю блізкага сваяцтва. Безгрунтоўнасць гэтай палітыкі была прадэманстравана ў 1780 годзе, калі, скарыстаўшыся надуманай падставай, англічане развязалі супраць галандцаў чацвёртую вайну. Зневажэннем штатгальтара не прамінула скарыстацца партыя патрыётаў, якая запатрабавала ад яго неадкладных дзяржаўных пераўтварэнняў.

Батаўская рэвалюцыя вымусіла Вільгельма пакінуць сваю сталіцу ў руках патрыётаў і пераехаць з сям’ёй і прыдворнымі ў загарадны палац Хет Лоа. Яго жонка спрабавала вярнуцца ў Гаагу, але пры ўездзе ў горад была затрымана патрыётамі. Прускі кароль палічыў гэта асабістай абразай і паслаў армію, каб выдушыць непрыяцеляў штатгальтара на поўнач Францыі (1787).

Карыкатура Дж. Гілрэя адлюстроўвае выгнанага ў Англію Вільгельма як бестурботнага Купідона, які спачывае на мяшках з грашыма ў асяроддзі цяжарных фей.

Вярнуўшыся ў Гаагу, Вільгельм аднавіў сваю кансерватыўную палітыку, якая выклікала ўсё большае адарванне ад падданых. У 1794 годзе ў Нідэрланды ўвайшла французская рэвалюцыйная армія, да якой далучыліся патрыёты. 19 студзеня 1795 года штатгальтар бег у Англію, а 23 лютага ён быў скінуты з пасады штатгальтара.

Даведаўшыся пра стварэнне на яго спадчынных землях Батаўскай рэспублікі, Вільгельм V у 1802 годзе пакінуў Лондан і пераехаў у Насау, дзе правёў апошнія гады свайго жыцця. Яго старэйшы сын Вільгельм пасля звяржэння Напалеона вярнуўся ў Нідэрланды як першы кароль гэтай дзяржавы. Прах Вільгельма V быў перанесены ў сямейную пахавальню Аранскай дынастыі ў Дэлфце ў 1958 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Willem V van Oranje-Nassau — 2009.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Union List of Artist Names — 2016. Праверана 22 мая 2021.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:
Вільгельм IV Аранскі
Генеральны Штатгальтар Рэспублікі Злучаных правінцый
1751-1795
Пераемнік:
Пасада скасавана
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Аранска-Насаўскі дом
Катэгорыя·Кіраўнікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аранска-Насаўскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гаазе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Новай царкве ў Дэлфце
Катэгорыя·Памерлі ў Браўншвайгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных