wd wp Пошук:

Віктар Канстанцінавіч Гардзей

Віктар Канстанцінавіч Гардзей (19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы[1], Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гадах быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». З 1966 года — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе»[2] (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).

З пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 года — старшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазней зноў у часопісе «Маладосць» (намеснік галоўнага рэдактара). Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у 1963 годзе.

Паэзія Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975[3]), «Верасное палясоўе» (1978[4]), «Засевак Радзімы» (1983[5]), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994) і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976[6]), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989[7]) і інш.

Проза Выдаў кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1995), «Ці то грэбля, ці то гаць» (1996) і інш.

Пераклады Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабера «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.

Прызнанне

Зноскі

  1. Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Малыя Круговічы
  2. Віктар Канстанцінавіч Гардзей належыць да пакалення паэтаў, што нарадзіліся ў пасляваенны час Архівавана 7 красавіка 2016.
  3. «Касавіца»
  4. «Верасное палясоўе»
  5. «Засевак Радзімы»
  6. «Чырвоны грабеньчык»
  7. «Мой тата — трактарыст»
  8. памятны знак
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў