wd wp Пошук:

Віга

Ві́га (ісп.: Vigo [ˈbiɣo], галіс.: Vigo) — важны партовы і прамысловы горад на паўночным захадзе Іспаніі. Размешчаны ў правінцыі Пантэведра, якая адносіцца да аўтаномнага рэгіёна Галісія.

Насельніцтва Віга складае 299 тысяч жыхароў, уключаючы прыгарады — 420 тысяч. Ён з’яўляецца найбуйнейшым горадам Галісіі, а таксама ўніверсітэцкім горадам.

Гісторыя

Горад быў заснаваны рымлянамі, аднак амаль ніякіх пабудоў пары Старажытнага Рыма не захавалася. У Сярэднявеччы Віга быў невялікай вёскай, якая размяшчалася на тэрыторыі партугаламоўных суседніх гарадоў, як Туі. Вёска некалькі разоў цярпела ад нападаў вікінгаў. Тым не менш, колькасць жыхароў была настолькі малая, што Віга нават не лічыўся рэальнай вёскай да, прыкладна, XV стагоддзя.

У 1529 годзе Карл V даў Віга права весці гандаль з Амерыкай. На працягу XVI і XVII стагоддзяў, Віга быў атакаваны некалькі разоў. У 1585 і 1589 гадах Фрэнсіс Дрэйк здзейсніў набег на горад і часова яго заняў, у выніку чаго шматлікія будынкі былі спалены. Праз некалькі дзесяцігоддзяў турэцкі флот паспрабаваў напасці на горад. З-за такой вялікай колькасці набегаў у 1656 годзе вакол горада былі пабудаваны сцены. Да гэтага часу яны часткова захаваліся. За гэты час, нягледзячы на сталыя атакі горада, Віга пашырыў гандаль, дзякуючы чаму яму быў дадзены шэраг прывілеяў ад каралёў Іспаніі.

У 1702 годзе падчас вайны за іспанскую спадчыну ў заліве Віга англійскія піраты разрабавалі іспанскія галеоны, нагружаныя багаццямі з Амерыкі.

Эканоміка

Віга з’яўляецца адным з вядучых прамысловых раёнаў у Галісіі. У горадзе маюцца аўтамабільныя заводы, верфы і дапаможныя вытворчасці. У Віга размешчаны завод PSA Peugeot Citroën, які за 2007 год выпусціў у агульнай складанасці 545 тысяч аўтамабіляў, з якіх больш за 82% былі прададзеныя за межы Іспаніі.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Пантэведра
Катэгорыя·Універсітэцкія гарады
Катэгорыя·Гарады Галісіі
Катэгорыя·Парты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Віга