wd wp Пошук:

Вэстмінстэрскі палац

Вэстмінстэрскі палац надвячоркам

Вэстмінстэрскі палац (англ.: Palace of Westminster) — будынак на беразе Тэмзы ў лонданскім раёне Вэстмінстэр, дзе праходзяць пасяджэнні Брытанскага парламента. Злучаецца з Трафальгарскай плошчай вуліцай Уайтхол.

Першапачаткова, да 1529 года, служыў сталічнай рэзідэнцыяй англійскіх каралёў. Пасля пажару 16 кастрычніка 1834 г. палац пабудаваны нанава па неагатычным праекце Ч. Бары і А. У. П’юджына. Ад сярэднявечнага палаца ацалелі Вэстмінстэрская зала прыёмаў (1097) і вежа каштоўнасцяў (пабудаваная для захоўвання казны Эдуарда III).

У палацы 1200 памяшканняў, 100 лесвіц і 5 кіламетраў калідораў. З палацавых вежаў найбольш знакамітая гадзіннікавая вежа «Біг-Бен». Вежа Вікторыі вышэй на два метры, яе вышыня — 98,45 м (323 фута). У 1987 годзе палац і бліжэйшых царква святой Маргарыты (1486—1523) былі ўдастоены гонару быць уключанымі ў Спіс сусветнай спадчыны.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Skyscraper Center Праверана 18 красавіка 2021.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Палацы Лондана
Катэгорыя·Будынкі парламентаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Вялікабрытаніі ў неагатычным стылі
Катэгорыя·Вэстмінстэр
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта