wd wp Пошук:

Біг-Бен

Біг-Бен

Біг-Бен (англ.: Big Ben, літ. Вялікі Бен) — назва звона гадзіннікавай вежы ў Лондане, часткі архітэктурнага комплекса Вестмінстэрскага палаца. Таксама папулярная, але неафіцыйная назва самога гадзінніка і ўсёй вежы.

Гісторыя

Існуе дзве тэорыі адносна паходжання гэтай назвы. Паводле першай, самы цяжкі на той момант звон — 13,7 тоны — атрымаў сваё імя Біг-Бен (Вялікі Бен) у гонар сэра Бенджаміна Хола, які кіраваў працамі па адліўцы звана. Паводле іншай, Біг-Бен быў названы ў гонар Бенджаміна Каўнта, вельмі папулярнага ў той час баксёра ў цяжкай вазе.

Вежа

Вежа збудавана па праекце англійскага архітэктара Агастэса П’юджына ў 1858 годзе, вежавы гадзіннік пушчаны ў ход 31 мая 1859 года. Вышыня вежы 96,3 метра (са шпілем); ніжняя частка гадзіннікавага механізму размяшчаецца на вышыні 55 м ад зямлі. Пры дыяметры цыферблата ў 7 метраў і даўжыні стрэлак у 2,7 і 4,2 метра, гадзіннік доўгі час лічыўся самым вялікім у свеце.

Гадзіннікавая вежа Вэстмінстэрскага палаца — адзін з самых вядомых сімвалаў Вялікабрытаніі, які часта выкарыстоўваюцца ў рэкламе, кінастужках і г.д. Афіцыйная назва вежы з 2012«Вежа Елізаветы» (англ.: the Elizabeth Tower) у гонар 60-годдзя кіравання каралевы Елізаветы II, да гэтага яе называлі просто Гадзіннікавай вежай. Таксама ў віктарыянскую эпоху журналісты клікалі яе Вежай Св. Стэфана па нефармальнай назве самой Палаты Абшчын (назва пайшла ад сапраўднай маленькай вежы Св. Стэфана, якая ўпрыгожвае сам палац)[1].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Парламента Вялікабрытаніі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Славутасці Лондана
Катэгорыя·Гадзіннікі
Катэгорыя·Вежы Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96