Высо́кі Гарадзе́ц[1] (трансліт.: Vysoki Haradziec, руск.: Высокий Городец) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосаўскага сельсавета.
У 1924—1954 гадах цэнтр Высокагарадзецкага сельсавета. Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсавета[2], да 7 чэрвеня 1966 года вёска — у склад Рыдамльскага сельсавета[3].