wd wp Пошук:

Выгляд з акна

«Выгляд з акна» (фр.: Point de vue du Gras) — самая першая з фатаграфій, якія захаваліся да нашых дзён. Створана французскім вынаходнікам Жазефам Нісефорам Ньепсам[fr] ў 1826 (першую дакладную фатаграфію ён атрымаў ў 1822 годзе, аднак да нашых дзён яна не дайшла). З-за агульнай недасканаласці экспазіцыя доўжылася чатырнаццаць гадзін пры яркім сонечным святле. Бясспрэчнай перавагай такога метаду было тое, што, у адрозненне ад здымкаў, атрыманых дагератыпам, малюнак пасля пратручвання асфальту рабіўся рэльефным, і яго можна было хутка размножыць вялікім тыражом.

Апісанне

Фатаграфія адлюстроўвае краявід з акна майстэрні Ньепса. Вельмі дрэнная якасць перашкаджае разгледзець дэталі, але можна пабачыць дзве сцены і спусцісты дах нейкага будынка. На далёкім плане — дрэва і яшчэ адзін дом з вокнамі.

Зноскі

  1. https://www.hrc.utexas.edu/niepce-heliograph/ Праверана 8 жніўня 2020.
  2. https://www.hrc.utexas.edu/niepce-heliograph/ Праверана 18 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фатаграфіі 1826 года
Катэгорыя·Фатаграфіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя XIX стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыя тэхнікі