wd wp Пошук:

Вольфганг Паўль

Вольфганг Паўль (ням.: Wolfgang Paul; 10 жніўня 1913, Лорэнцкірх, Германская імперыя7 снежня 1993, Бон, ФРГ) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) (палова прэміі сумесна з Хансам Дэмельтам) «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».

Біяграфія

Пасля абароны дысертацыі ў 1939 годзе ў Берліне, Паўль абараняе другую дысертацыю ў Гётынгене і працуе там прафесарам з 1944 па 1952 год. У 1952 годзе ён пераходзіць у Бонскі ўніверсітэт, дзе працуе да 1981 года прафесарам і дырэктарам фізічнага інстытута.

З 1964 па 1967 Паўль быў дырэктарам фізічнага аддзялення ў ЦЕРН, і ў 1970-1973 гадах - старшынёй савета дырэктараў паскаральніка DESY ў Гамбургу. У 1979 годзе Паўль быў абраны прэзідэнтам фонду імя Аляксандра фон Гумбальта і знаходзіўся на гэтай пасадзе на працягу 10 гадоў.

У першым шлюбе з Лізэлотай Паўль (у дзявоцтве Хірш) у яго было чацвёра дзяцей - Юта, Рэгіна, Штэфан і Лорэнц. З 1979 года Паўль пабраўся шлюбам з дацэнтам па сярэднявечнай літаратуры Дорыс Вальх-Паўль. Сын Паўля, Штэфан Паўль, загадчык кафедры эксперыментальнай фізікі ў тэхнічным універсітэце Мюнхена, другі сын, Лорэнц Паўль, з’яўляецца прафесарам фізікі ва ўніверсітэце Вуперталя.

Дасягненні

Вольфганг Паўль лічыцца піянерам у галіне фізікі элементарных часціц. Яго працы ахопліваюць вобласці атамнай і малекулярнай фізікі, мас-спектраскапіі, падзелу ізатопаў, рассейвання электронаў у рэчыве, радыебіялогіі, дазіметрыі і медыцынскай тэрапіі электроннымі пучкамі. У 1953 годзе Паўль распрацаваў квадрупольны мас-фільтр (масфільтр Паўля) для прымянення ў мас-спектраскапічных вымярэннях.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116061367 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Wolfgang Paul // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Brozović D., Ladan T. Wolfgang Paul // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Wolfgang Paul // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116061367 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Боне
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці радыебіялогіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Попельсдорфскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лорэнцкірху
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя