wd wp Пошук:

Войцех Манівід

Гэты артыкул — пра баярына часоў Гарадзельскай уніі. Артыкул пра яго ўнука таго ж імені — Войцех Янавіч Манівід.

Войцех (Альберт[1]) Манівід (узгадв. ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (13961413), затым ваявода віленскі (1413—1422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ляліва».

Выступаў у шэрагу асоб, якія ў 1387—1389 гадах паручыліся за Грыдку Канстанцінавіча[2].

Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Юрыя Гедыгольда. Быў двойчы жанаты: з Юліяніяй, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча, і з Ядвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).

Валодаў шматлікімі вёскамі, у т.л. Жупранамі.

Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам SIGILL ALBRECI MONEWID і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва». Яшчэ да Гарадзельскай уніі Манівід, у адрозненне ад многіх сучаснікаў, ужываў на пячатцы не просты ўласны знак, а цалкам аформлены герб у полі шчыта, падобны да крыжацкіх.

Зноскі

  1. Па традыцыі імя Альберт ужывалася як лацінскі адпаведнік польскага імені Войцех.
  2. Prochaska, A. Rokosz Hryćka Konstantynowicza 1387—1390 // Kwartalnik historyczny. — 1908. — R. 22. — S. 395.

Літаратура

Папярэднік:
Ваявода віленскі
14131422
Пераемнік:
Юрый Гедыгольд
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Манівіды
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1423 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1370 годзе
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Манівіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ваяводы віленскія