wd wp Пошук:

Васіль Рыгоравіч Пяроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пяроў. Васіль Рыгоравіч Пяроў (2 або 4.1.1834, Табольск — 10 чэрвеня 1882) — рускі жывапісец і графік. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Акадэмік жывапісу (1866), прафесар (1870).

Біяграфія

Вучыўся ў Арзамаскай школе жывапісу (1846-49, з перапынкамі), Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1853-61) у С. К. Заранкі, з 1871 года выкладчык гэтага вучылішча. На пенсію АМ быў за мяжой (1862-69). У ранніх творах выкрываў недахопы тагачаснага грамадства: «Прыезд станавога на следства» (1857), «Першы чын» (1860). У пазнейшых творах надаваў амаль гратэскавую сацыяльную характарыстыку носьбітам грамадскага зла ў прыгонніцкай Расіі («Пропаведзь на вёсцы», «Сельскі хрэсны ход на Вялікдзень», абодва 1861; «Чаяванне ў Мыцішчах», 1862; «Прыезд гувернанткі ў купецкі дом», 1866; «Манастырская трапеза», 1865-75). Цяжкае жыццё сялян і гараджан адлюстраваў у творах «Сляпы музыка» (1864), «Праводзіны нябожчыка» (1865). «Тройка» (1866), «Тапельніца» (1867), «Апошні шынок ля заставы» (1868).

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Табольску
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы