wd wp Пошук:

Васіль Васільевіч Панасюк

Васіль Васільевіч Панасюк (нар. 13 лютага 1966, в. Мухавец, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 лютага 1966 года ў в. Мухавец Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Працоўную дзейнасць пачаў электраслесарам па рамонце электрычных машын Мінскай ЦЭЦ-4. Працаваў інжынерам, майстрам вытворчага ўчастка, старшым майстрам электрычнага цэха, намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам дырэктара, дырэктарам Мінскай ЦЭЦ-4. Выбіраўся старшынёй прафсаюзнага камітэта станцыі.

З’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га і 25-га скліканняў, старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га, 27-га і 28-га скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, канцэрна «Белэнерга», граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Мае падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прысвоена ганаровае званне «Выдатнік Беларускай энергасістэмы»[1].

Зноскі

  1. Панасюк Васілій Васільевіч
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Асобы