wd wp Пошук:

Васіль Апанасавіч Равяка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Равяка. Васіль Апанасавіч Равяка (нар. 15 ліпеня 1948, Рабец, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь; кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Біяграфія

Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж[1], затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут[2] (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ.

З 1995 — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна[3].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя[4]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Гісторыя Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 30 снежня 2011)
  2. Фатаграфія і біяграфія на сайце ГДАУ(недаступная спасылка)(Праверана 30 снежня 2011)
  3. Хорошего много не бывает // Российская газета. — 2006, 14 декабря. (Праверана 30 снежня 2011)
  4. Пастаянныя камісіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Архівавана 10 лютага 2012. (Праверана 30 снежня 2011)
  5. сайт Нацыянальныя сходы Рэспублікі Беларусь Архівавана 1 верасня 2011.
  6. СПК Прогресс-Вертелишки — Наша история (Праверана 30 снежня 2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гродзенскага раёна