wd wp Пошук:

Варанасі

Варана́сі, ці Бенарэс — горад на Поўначы Індыі, на рацэ Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. На 1991 г. налічвалася 932,4 тысяч жыхароў.

Важны транспартны вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Развіта баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харчовая, хімічная прамысловасць. Працуе завод цеплавозаў. Пашырана саматужная вытворчасць мастацкіх вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.).

Варанасі — цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. У горадзе некалькі вышэйшых навучальных устаноў (сярод якіх Бенарэскі індуісцкі ўніверсітэт beru), а таксама найбуйнейшая бібліятэка кніг на хіндзі.

Горад з’яўляецца гістарычным, культурным і рэлігійным цэнтрам краіны, а таксама месцам паломніцтва індусаў і будыстаў (каля 1 млн чалавек штогод). Тут знаходзяцца шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» beru (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя архітэктурныя помнікі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Святыя гарады індуізму
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Утар-Прадэш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара