wd wp Пошук:

Музей Ванкувера

Музей Ванкувера (англ.: Museum of Vancouver (MOV), раней Vancouver Museum) — самы вялікі грамадзянскі музей Канады. Музей Ванкувера быў адкрыты ў 1894 годзе; у 2008 годзе яго канцэпцыя была цалкам перапрацавана. Музей знаходзіцца ў адным будынку з Касмічным цэнтрам імя Макмілана(англ.) бел..

Інфармацыя пра музей

Музей быў заснаваны Асацыяцыямі мастацтва, навукі і гісторыі Ванкувера і быў адкрыты 17 красавіка 1894 года[1]. Экспазіцыі размяшчаліся ў розных месцах, пакуль музей не здабыў сваё сталае месца ў цэнтры Карнегі(англ.) бел. 15 красавіка 1905. У 1968 годзе музей быў пераназваны ў Музей Стагоддзя Канады і быў перамешчаны ў будынак, у якім размяшчаецца дагэтуль, а ў 1981 вярнуў сваю ранейшую назву[2]. Увесну 2009 была прадстаўлена новая канцэпцыя музея як адлюстравання горада, яго гісторыі і жыхароў. У 2010 за паспяховае развіццё гэтага новага кірунку музей атрымаў узнагароду ад Канадскай Асацыяцыі Музеяў (Canadian Museums Association)[2].

У зборы музея знаходзяцца розныя артэфакты, сабраныя па ўсім свеце, сярод якіх мумія, набытая ў Егіпце, калекцыі XIX і XX стагоддзяў.

Спасылкі

Зноскі

  1. “Our detailed History, " Museum of Vancouver online Архівавана 19 ліпеня 2011..
  2. 1 2 History of the Museum Архівавана 26 жніўня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Ванкувера