wd wp Пошук:

Валерый Раманавіч Собаль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собаль. Валерый Раманавіч Собаль (13 студзеня 1955, Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1986), дацэнт (2001), доктар фізіка-матэматычных навук (2006), прафесар (2011).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1976). 3 1976 года ў Інстытуце фізікі АН Беларусі, навуковы, старшы навуковы, з 2003 года — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і праваднікоў НАН Беларусі. 3 2005 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (аграэнергетычны факультэт, кафедра фізікі, з 2006 года — загадчык кафедры). З 2009 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (фізіка-матэматычны факультэт, кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі) — загадчык кафедры. У 2013—2015 гадах быў дэканам факультэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні электрычных, цеплавых, магнітных, трываласных уласцівасцей металаў і матэрыялаў. Навуковыя даследаванні па нізкатэмпературнай электрадынаміцы нармальных металаў і матэрыялаў. Аўтар больш за 120 навуковых прац[1].

Зноскі

  1. Собаль, Валерый Раманавіч (доктар фізіка-матэматычных навук; нар. 1955)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцах
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Дэканы БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе