wd wp Пошук:

Будынак Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі

Будынак Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вуліца Грыбаедава, 22. Пабудаваны ў 1975 г. (архіт. Л. Маскалевіч, Г. Ласкавая).

Архітэктура

Будынак узведзены з цэглы, зборнага і маналітнага жалезабетону. У складанай кампазіцыі дамінуюць кантрастныя па вышыні і пластычным вырашэнні аб’ёмы канцэртнай залы і пяціпавярховага вучэбнага корпуса. Яны аб’яднаны на галоўным фасадзе вышынным лесвічным блокам асіметрычнай формы. Да асноўных аб’ёмаў прымыкаюць, утвараючы прамавугольны ўнутраны дворык, дапаможныя карпусы, дзе размешчаны майстэрні, склады, сталовая. Галоўны ўваход аформлены магутнымі пілонамі, якія падтрымліваюць фае канцэртнай залы, якое навісае ў выглядзе кансолі. Рытм пілонаў падкрэслівае пластычна выразнае рабрыстае зашкленне фае. Спалучэнне шэрай паверхні жалезабетону, чырвонай і белай тынкоўкі — важны дэкаратыўны элемент збудавання. Аконныя праёмы чатырох верхніх паверхаў вучэбнага корпуса вылучаны строгім белым абрамленнем. Аб’ёмы комплексу аб’яднаны агульнымі вестыбюлем, гардэробам, лесвічнымі холамі. Планіроўка вучэбнага і дапаможных карпусоў калідорная. У афармлепні інтэр’ераў выкарыстаны дрэва, метал, кераміка.

На пляцоўцы перад уваходам, да якога вядзе шырокая лесвіца, устаноўлена бронзавая скульптурная кампазіцыя «Арфей» (скульпт. В. Занковіч). Вестыбюль будынка ўпрыгожвае габелен «Музыка» (эскіз мастака А. Кішчанкі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліца Грыбаедава (Мінск)
Катэгорыя·Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Леанарда Маскалевіча
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Галіны Ласкавай
Катэгорыя·З’явіліся ў 1975 годзе