wd wp Пошук:

Брандэнбург

Брандэнбург (ням.: Brandenburg [ˈbʁandn̩ˌbʊʁk], н.-луж.: Bramborska, н.-ням.: Brannenburg, гістарычная назва Mark Brandenburg) — паўночна-ўсходняя зямля ФРГ. Сталіца і самы вялікі па насельніцтву горад — Патсдам.

Гісторыя

Германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Брандэнбурга на працягу Вялікага перасялення народаў былі выцесненыя палабамі. Падчас усходняй экспансіі Германскай імперыі гэтыя землі былі зноў заселеныя немцамі. У 948 Атон I заснаваў тут Брадэнбургскае біскупства. Далей на працягу ўсіх Сярэдніх Стагоддзяў, тэрыторыя Брандэнбурга, часткамі і цалкам, уваходзіць у склад розных нямецкіх дзяржаўных утварэнняў, стрыжнем якіх з’яўлялася Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі, заснаваная Атонам I і канчаткова скасаваная Напалеонам Банапартам. Перад Другім Рэйхам Брандэнбург уваходзіць у склад Прусіі, затым з’яўляецца складовай часткай Паўночнага Германскага Звяза, пасля гэтага становіцца часткай нямецкай дзяржавы — Другога Рэйха. У 1949—1990 уваходзіў у склад ГДР.

Паходжанне назвы

Аб паходжанні слова ёсць розныя тэорыі. Славянская тэорыя абвяшчае, што назва горада Брандэнбург, у гонар якога названая гэтая зямля — Бранібор. Слова ўтрымоўвае ў сабе корань «бор» (хваёвы лес) і «брані» (хутчэй за ўсё азначае багністы, але магчыма і ад бітвы-бітва). Такім чынам, яно азначае або «багністы хваёвы лес» або «хваёвы лес, у якім была бітва».

Магчыма назва і адбываецца ад германскага слова brenan (ням.: brennen спаліць, гарэць), таму што выкорчванне ў той час выраблялі агнём.

Гарады акруговага падначалення

Адносіны з Беларуссю

Брандэнбург уваходзіць у лік федэральных земляў ФРГ, з якімі Рэспубліка Беларусь падтрымлівае найбольш інтэнсіўнае ўзаемадзеянне ў розных сферах. У 2009 тавараабарот паміж Беларуссю і Брандэнбургам склаў 43,4 млн долараў. Экспарт Беларусі — 7,5 млн, імпарт — 35,9 млн. Аснова беларускага экспарту — прадукцыя дрэваперапрацоўкі, тэкстыль, вырабы з металу, машыны. Імпартуюцца прадукты харчавання, вырабы з драўніны, металу, прадукцыя хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці, электраабсталяванне, машыны.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Absatz 1 (3) // Constitution of the State of Brandenburg — 1992.
  3. https://web.archive.org/web/20160303232210/https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/Publikationen/OTab/2014/OT_A01-12-00_124_201312_BB.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Брандэнбург
Катэгорыя·Землі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных