wd wp Пошук:

Бету

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Анто́ніу Албе́рту Ба́штуш Пімпарэ́л (парт.: António Alberto Bastos Pimparel; нар. 1 мая 1982, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік фінскага клуба ХІФК з Хельсінкі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

Бету з’яўляецца выхаванцам школы лісабонскага «Спортынга». Некалькі сезонаў гуляў за дубль каманды. У асноўны склад прабіцца гэтак і не здолеў, быў, у лепшым выпадку, трэцім брамнікам клуба і на поле ў складзе «ільвоў» не выйшаў ні разу. Упершыню пачаў атрымліваць гульнявую практыку ў клубе «Каса Пія», дзе гуляў адзін сезон, знаходзячыся ў арэндзе.

У 2004 годзе пакінуў «Спортынг». У «Шавішы» Бету зайграць не здолеў і яму зноў прыйшлося змяніць клуб. Правёўшы некалькі гадоў у розных партугальскіх клубах, у 2009 годзе Бету перайшоў у склад «Порту». Сума трансферу склала 750 тысяч еўра.

У 2013 годзе Бету паводле дагавору арэнды перайшоў у склад іспанскага клуба «Севілья», каб замяніць у браме Дыега Лопеса, які сышоў у мадрыдскі «Рэал». Пасля сканчэння арэнднага пагаднення севільцы выкупілі кантракт іграка. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. У сезоне з-за траўмы 2015/16 страціў месца ў аснове, і па заканчэнні сезона ў маі 2016 года пакінуў клуб[2].

6 жніўня 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт са «Спортынгам»[3]. У складзе «Спортынга» быў другім брамнікам пасля Руй Патрысью, за сезон 2016/17 правёў 8 матчаў ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Гёзтэпэ», які пасля доўгага перапынку выйшаў у Супер Лігу[4]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў жніўні 2020 года.

У верасні 2020 года далучыўся да «Лейшойнша», а ў сакавіку 2021 года па пагадненні бакоў пкінуў клуб і стаў іграком «Фарэнсі», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У лютым 2022 года перайшоў у фінскі ХІФК.

Міжнародная кар’ера

Бету дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Партугаліі 10 чэрвеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Эстоніі (0:0). Здолеўшы праявіць сябе ў канцы сезона 2009/10 Бету быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Карлушам Кейрушам на чэмпіянат свету 2010 ў якасці аднаго з дублёраў Эдуарду.

Дасягненні

«Порту»:

ЧФР Клуж:

«Брага»:

«Севілья»:

Зноскі

  1. António Alberto Bastos Pimparel // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  2. Бету покинул «Севилью». by.tribuna.com
  3. «Спортинг» объявил о трансфере Бету, сумма отступных составит 45 млн евро. by.tribuna.com
  4. «Гезтепе» подписал вратаря сборной Португалии Бету. by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Фарэнсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг B Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Гёзтэпэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Брага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Ігракі ФК Шавіш
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Каса Пія
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Лейшойнш
Катэгорыя·Ігракі ФК Марку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК ХІФК
Катэгорыя·Ігракі ФК ЧФР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе