«Белорусский иллюстрированный календарь», у 1947 г. назва «Иллюстрированный календарь» — друкаванае выданне беларусаў у Аргенціне.
Выходзіў раз на год на рускай і беларускай мовах з 1939 г. Выдаваўся ў Буэнас-Айрэсе ў друкарні беларуса Іосіфа Альсевіча. На старонках выдання размяшчаліся справаздачы пра дзейнасць беларускіх арганізацый, рэлігійны каляндар на наступны год (для каталікоў і праваслаўных асобныя), артыкулы аб СССР, заклікі дапамагаць СССР, вершы, парады, карысная інфармацыя.