wd wp Пошук:

Беларусам замежжа

Помнік «Беларусам замежжа» — скульптурная кампазіцыя ў гістарычным раёне Траецкае прадмесце ў цэнтры Мінска за аўтарствам архітэктара Армена Сардарава і скульптара Аляксандра Фінскага. Трохметровы памятны знак у форме кола, апяразанага рушніком з нацыянальным арнаментам, на гранітным валуне[1].

Адкрыты 8 верасня 2017 года, прысвечаны ўсім беларусам, якія па тых ці іншых прычынах пражываюць за межамі краіны — у дыяспары[2]. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Памятны знак уяўляе сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцця, вечнасць. Суаднесены з карагодам — еднасці і супольнай справы. Ён закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне. Бронзавую скульптуру дыяметрам каля 3 м усталявалі на гранітным валуне. Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнаментам[3]. Ручнік здаўна лічыўся сімвалам шляху, агульнай дарогі[4].

Зноскі

  1. svaboda.org
  2. Памятный знак «Беларусам замежжа» Архівавана 22 мая 2020. — minsk-old-new.com (руск.)
  3. nashaniva.by
  4. zviazda.by
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Помнікі Мінска
Катэгорыя·З’явіліся ў 2017 годзе
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Траецкая набярэжная (Мінск)
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·2017 год у Мінску
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Армена Сардарава
Катэгорыя·Творы Аляксандра Фінскага