У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барбара (значэнні). .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Барбара Радзівіл (6 снежня 1520, меркавана ў Вільні — 8 мая 1551, Кракаў) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550—51), другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.
Дачка кашталяна віленскага і вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за навагрудскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вялікага князя да Барбары імкнуліся выкарыстаць для ўмацавання ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім польскага трона (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі магнаты і шматлікая шляхта, незадаволеная ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары была настроена свякроў каралева Бона Сфорца. У 1548 сейм у Пётркаве выступіў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіцыйнага прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара была каранавана ў Кракаве 7.12.1550, але ў хуткім часе памерла.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі. У другой палове XIX ст. пашырыліся стэрэатыпы пра надзвычайную распусту прадстаўніц жаночай лініі роду Радзівілаў, якая нібыта матэрыялізавалася ў перанесеных імі венерычных хваробах і спрычыняліся да іх заўчаснай смерці. Літоўская даследчыца Раймонда Рагаўскене даводзіць, што Барбара Радзівіл вяла пабожнае жыццё згодна з строгай хрысціянскай этыкай, а прычынай яе смерці найхутчэй была анкалагічная хвароба[4].
Пахавана Барбара Радзівіл у Віленскім кафедральным касцёле.
Гісторыі рамантычнага кахання Барбары з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія мастацкія творы.
Гл. таксама: Навела пра ажэнства караля Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл
Барбара Радзівіл на Вікісховішчы |