wd wp Пошук:

Барбара Буш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Барбара Буш (англ.: Barbara Pierce Bush, 8 чэрвеня 1925 — 17 красавіка 2018) — жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-а Губернатара Флорыды Джэба Буша.

Біяграфія

Нарадзілася 8 чэрвеня 1925 года ў шпіталі Booth Memorial ў прыгарадзе Нью-Ёрка Кўінз, дзяцінства правяла ў прыгарадзе Нью-Ёрка. Яе бацька стаў вядомым выдаўцом жаночых часопісаў у 60-х, маці Барбары загінула ў 1949 годзе ў аўтамабільнай катастрофе. Па лініі бацькі з’яўлялася далёкай сваячкай 14-га прэзідэнта Франкліна Пірса.

У апошні час Барбара Буш пражывала разам з мужам у Х’юстане, штат Тэхас. Узначальвала дабрачынны фонд свайго імя, займаецца развіццём адукацыі. У гонар Барбары Буш названа некалькі школ: 3 пачатковыя і дзве сярэднія ў Тэхасе, і адна пачатковая школа ў Арызоне. Таксама ў яе гонар названы бальніца і медыцынскі цэнтр у штаце Мэн і бібліятэка ў Тэхасе.

У пачатку сакавіка 2009 года Барбара Буш перанесла паспяховую аперацыю на сэрцы па пратэзаванні клапана аорты.

Памерла 17 красавіка 2018 года[7].

Зноскі

  1. Barbara Bush // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Barbara Bush // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Barbara Bush, ancienne First Lady, meurt à l’âge de 92 ans // Le MondeParis: Societe Editrice Du Monde, 2018. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  4. Bibliothèque nationale de France Barbara Bush // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  7. Памерла Барбара Буш, жонка 41-га прэзыдэнта ЗША і маці 43-га

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэхасе
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША