wd wp Пошук:

Балтайі Воке

Ба́лтайі Во́ке (літ.: Baltoji Vokė, традыцыйная беларуская назва — Белая Ва́ка) — горад у паўднёвай Літве, у Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 1,1 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота. Знаходзіцца за 30 км ад Шальчынінкая і за 11 км ад Вільнюса.

Гісторыя

Пачаткова паселішча мела назву Новае Жыгарына (Наўёйі ЖагарынеNaujoji Žagarinė), узнікла каля вёскі Жыгарына ў 1950 годзе, пасля таго як тут пачалася распрацоўка радовішча торфу. У 2007 годзе здабыча торфу скончана[1].

Славутасці

У наш час галоўнай славутасцю горада з’яўляецца Палацава-паркавы комплекс Ленскіх[2].

Зноскі

  1. Энциклопедия узкоколейных железных дорог бывшего СССР «Младший Брат»
  2. Radzima.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балтайівокская сянюнія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна