wd wp Пошук:

Багамолы

Багамолы, таксама Багамолавыя (Mantodea, Mantoptera) — падатрад насякомых атрада тараканападобных. Некаторыя энтамолагі вылучаюць багамолаў у самастойны атрад.

Апісанне

Даўжыня да 11 см. Цела падоўжанае, галава рухомая трохвугольная, ногі добра развітыя, на пярэдняй пары шыпы, якія ўтвараюць пры складванні моцны хапальны апарат. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія крылы вузкія, заднія складаюцца веерападобна (ёсць бяскрылыя).

Пашырэнне

Вядома больш за 2800 відаў (2853 віды па стане на люты 2008), вялікая частка якіх уваходзіць у сямейства Mantidae. Пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Найчасцей трапляецца багамол звычайны (Mantis religiosa).

Асаблівасці біялогіі

Яйцы адкладваюць на расліны, камяні; звычайна зімуюць.

Багамол са здабычай, Японія

Драпежнікі, сядзяць у малітоўнай позе (адсюль назва), кормяцца насякомымі, некаторыя трапічныя віды нападаюць на дробных яшчарак, птушак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багамолы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных