wd wp Пошук:

Аўрам Гершко

Аўрам Гершко (першапачатковае імя Ферэнц Хершко, іўр.: אברהם הרשקו; нар. 31 снежня 1937, Карцаг, Венгрыя) — ізраільскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.

Біяграфія

Аўрам Гершко нарадзіўся 31 снежня 1937 года ў горадзе Карцаг, у цэнтральнай Венгрыі. Яго бацька, Мошэ Гершко, працаваў настаўнікам пачатковай яўрэйскі школы; маці, Маргіт (Шоша) Гершко, займалася з дзецьмі музыкай і англійскай мовай.[4] У маі 1944 яго сям’я была дэпартаваная ў мясцовае гета, затым ў іншае гета ў Сольнак, а адтуль — на прымусовыя працы ў Нямецкі працоўны лагер у Аўстрыі, дзе перажыла вайну[5][6]. Яго бацька быў адпраўлены на прымусовыя працы двума гадамі раней, спачатку венгерскімі ўладамі, а пасля палону — савецкімі, і вярнуўся на радзіму ў 1946. Па вяртанні Бацька ўладкаваўся настаўнікам у яўрэйскай школе ў Будапешце, а ў 1950 годзе ўся сям’я пасялілася ў Ізраілі. У Іерусаліме бацька зноў уладкаваўся настаўнікам і пасля напісаў некалькі падручнікаў па матэматыцы.

Ступень магістра навук атрымаў у 1965, доктара навук у 1969, на медыцынскім факультэта Хадаса Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. У цяперашні час ён вядучы прафесар Рапапартоўскага інстытута пры Тэхніоне у Хайфе і прафесар Універсітэта Нью-Ёрка[7].

У 2000 годзе ён атрымаў прэмію Альберта Ласкера. Разам з Ааранам Чэхановерам і Ірвінам Роўзам быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 2004 годзе за адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку.

Брат — лекар і навуковец-медык Хаім (Ласла) Гершко (нар. 1936), прафесар ўнутраных хвароб у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, загадчык аддзяленнем у медыцынскім цэнтры Шаар Цэдэк, аўтар некалькіх манаграфій па гематалогіі.

Узнагароды

Публікацыі

Грамадская дзейнасць

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[8][9][10].

Зноскі

  1. Avram Hershko // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Avram Hershko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  4. Автобиография Аврама Гершко
  5. Интервью с Аврамом Хершко
  6. Автобиография на сайте Нобелевского комитета
  7. Наталия Лескова Нобелевский лауреат Аврам Гершко: «Контроль над раком — это шаг к победе над ним»(руск.)  // Наука и жизнь. — 2017. — № 8. — С. 30—33.
  8. 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
  9. Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
  10. Список нобелевских лауреатов подписавших письмо

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Выжылі ў Халакосце
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вязні гета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Ізраіля
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Хайфскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Хімікі Ізраіля
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Яс-Надзькун-Сольнак
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных