wd wp Пошук:

Аэрапорт Гамбург

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гамбург. Гамбург (ням.: Flughafen Hamburg-Fuhlsbüttel) (IATA: HAM, ICAO: EDDH) — міжнародны аэрапорт Гамбурга, Германія. Размешчаны на адлегласці 8,5 кіламетраў ад цэнтра горада. Уваходзіць у лік пяці самых загружаных аэрапортаў краіны з пасажыраабаротам каля 12,84 млн. чалавек у год.

Гісторыя

Міжнародны аэрапорт «Гамбург» лічыцца найстарэйшым дзеючым у Германіі. Ён быў адкрыты ў студзені 1911 года. У 90-х гадах XX стагоддзя яго планавалі перанесці далей на поўнач ад Гамбурга, але пазней ад праекту адмовіліся. Аэрапорт проста рэканструявалі: пабудавалі новыя будынкі інфраструктуры і абслугоўвання пасажыраў, гатэль, транспартныя пад’езды. Таксама правялі лінію Гарадской электрычкі.

Апісанне

Аэрапорт мае дзве узлётна-пасадачныя паласы з асфальтавым пакрыццём. Адна даўжынёй 3 250 метраў, другая - 3666 метраў. Абедзве УПП, а таксама стырновыя дарожкі і платформы гатовыя прымаць усе паветраныя судны, уключаючы Airbus A380. Менавіта тут гэты тып самалёта праходзіць працэс афарбоўкі перад перадачай авіякампаніям.

Спасылкі

  1. 1 2 https://www.hamburg-airport.de/de/unternehmen/zahlen-daten-fakten
  2. https://www.adv.aero/wp-content/uploads/2015/11/12.2020-ADV-Monatsstatistik-1.pdf
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Аэрапорты Германіі
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гамбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі