А́хрыдскае во́зера — возера, якое знаходзіцца на мяжы Паўночнай Македоніі і Албаніі. Самае глыбокае і старажытнае возера на Балканах, захавала ўнікальную водную экасістэму, якую прэзентуюць больш за 200 эндэмічных відаў сусветнага значэння. У 1980 годзе Охрыд і Ахрыдскае возера былі занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Максімальная глыбіня возера — 288 м, сярэдняя глыбіня — 155 м. З возера выцякае рака Чорны Дрын.