wd wp Пошук:

Афінская акадэмія

Афінская акадэмія (грэч.: Ακαδημία Αθηνών) — нацыянальная акадэмія Грэцыі і буйнейшая навукова-даследчая ўстанова ў краіне, працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.

Дзейнасць

Афінская акадэмія была заснавана 18 сакавіка 1926 года і сваёй назвай абавязана старажытнай Акадэміі Платона. Афіцыйны статут акадэміі быў замацаваны дзяржаўнай пастановай ад 1929 г. З асобнымі зменамі і дапаўненнямі гэтая пастанова дзейнічае і да гэтага дня, згодна з ёй асноўнымі накірнкамі дзейнасці Нацыянальнай акадэміі Грэцыі з’яўляюцца:

Пад эгідай Афінскай акадэміі працуе 12 навукова-даследчых цэнтраў, 10 навукова-даследчых аддзяленняў і цэнтральная бібліятэка імя Іааніса Скітурыса. У 2002 годзе быў створаны Фонд біямедыцынскіх даследаванняў Афінскай акадэміі. Грэчаскі Грэчаскі інстытут Візантыйскіх і пост-Візантыйскіх даследаванняў, Венецыя таксама функцыянуе пад кіраўніцтвам Акадэміі.

Галоўны корпус

Галоўны корпус (злева) і інтэр'ер Акадэміі.

Галоўны корпус Афінскай акадмэіі знаходзіцца паміж вул. Панапістіму (вул. Універсітэтская) і вул. Акадіміас (вул. Акадэмічная) у Афінах. Разам з Афінскім універсітэтам і Нацыянальнай бібліятэкай Грэцыі ён з’яўляецца часткай так званай неаклассічнай Афінскай трылогіі, створанай у 1859 г. па праекту дацкага архітэктара Тэафіл фон Хансэна.

Сродкі для будаўніцтва Афінскай акадэміі былі дадзены магнатам Сімонам Сінасам, першы камень быў урачыста закладзены 2 жніўня 1859 г. З 1861 г. будаўніцтва вялось хуткімі тэмпамі пад кіраўніцтвам Эрнста Зілера, але ўнутрыдзяржаўная нестабільнасць, а потым і звяржэнне караля Отана перашкаджалі будаўніцтву, пакуль яно не было спынена ў 1864 годзе.

Работы былі адноўлены толькі ў 1868 годзе. Але канччатковае завяршэнне адбылось толькі ў 1885 г., выдаткі на будаўніцтва склалі 2 843 319 залатых драхм. Скульптуры былі створаны грэкам Леанідасам Дросісам, у той час як фрэскі і мастацкае афармленне выканаў аўстрыец Крысціян Грайпенкерл.

20 сакавіка 1887 года Эрнст Зілер здаў галоўны корпус прэм’ер-міністру Харылаасу Трыкупісу. але з-за адсутнасці Нацыянальнай акадэміі, будынак спачатку перадалі нумізматычнаму музею да заканчэння будаўнітва для няго памяшкання ў 1890 годзе. У 1914 г. тут размясціўся Візантыйскі музей і Дзяржаўны архіў. Нарэшце, 24 сакавіка 1926 года будынак быў перададзены новастворанай Афінскай акадэміі.

Асобныя акадэмікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Навука ў Грэцыі
Катэгорыя·Адукацыя ў Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1926 годзе