wd wp Пошук:

Арчэр Джон Портэр Марцін

Арчэр Джон Портэр Марцін (англ.: Archer John Porter Martin; 1 сакавіка 1910, Лондан — 28 ліпеня 2002) — англійскі біяхімік і фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).

Біяграфія і працы

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1932). Там жа з 1934 года распрацоўваў метады вылучэння вітаміну Е і нікацінавай кіслаты, для чаго стварыў эфектыўны супрацьточны апарат. Сумесна з Р. Л. М. Сінгам сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Далейшыя даследаванні прывялі іх да стварэння ў 1944 годзе метаду храматаграфіі на паперы. У 1946—1948 гадах Марцін займаўся вылучэннем і ачысткай пеніцыліну. Затым у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане працаваў над вылучэннем біялагічна важных рэчываў і развіццём метаду газа-вадкаснай храматаграфіі. З 1965 года экстраардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў горадзе Эйндхавен (Нідэрланды).

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з Р. Л. М. Сінгам) за распрацоўку метадаў храматаграфіі.

Зноскі

  1. 1 2 A.J.P. Martin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Archer John Porter Martin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Мартин Арчер Джон Портер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://www.tue.nl/universiteit/alumni/emeriti/album-academicum/ Праверана 8 ліпеня 2019.

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане