wd wp Пошук:

Арсам

Арсам (стар.-перс.: Aršāma, па-вавілонску: Aršamma, па-эламску: Iršama, грэч.: Ἀρσάμης; каля 615 да н.э — каля 520 да н.э.) — прадстаўнік дынастыі Ахеменідаў, сын Арыярамна.

Імя Aršāma перакладаецца як «Гераічная моц». Магчыма, пэўны час быў царом Парсы, але адмовіўся ад пасады на карысць Кіра II. Пасля, верагодна, пасяліўся ў сваіх уладаннях, дзе ў спакоі пражыў апошнія гады. Магчыма, працягваў карыстацца тытулам «меншы цар» у параўнанні з «вялікім царом», выконваў функцыі сатрапа. На табліцах, знойдзеных у 1945 у Гамадане, называецца царом Персіі, але гэтыя табліцы шматлікія даследчыкі лічаць падробкай. Яго кіраванне ўзгадваецца таксама ў Бехістунскім надпісе, складзеным яго ўнукам Дырыем I.

Меў, прынамсі, трох сыноў, але ж вядомыя імёны толькі двух: Гістаспа (сатрап Парфіі) і Фарнака (скарбнік). Верагодна, вызнаваў зараастрызм (які вельмі шанаваў яго ўнук Дарый І), бо імя яго сына Гістасп (па-персідску, Віштаcпа) такое самае, як у легендарнага цара-памочніка Заратустры. Дажыў да таго моманту, калі яго ўнук Дарый І стаў вялікім царом (522 да н.э.), быўшы такім чынам адным з самых доўга жывучых манархаў тых часоў: на той момант яму было як мінімум 90 гадоў.

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Арыярамн
Цар персідскі
? — ?
Пераемнік:
Кір II
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1 тысячагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Ахеменіды
Катэгорыя·Памерлі ў 520 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары персідскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў VI стагоддзі да н.э.