wd wp Пошук:

Бехістунскі надпіс

пераклад на нямецкую мову

Бехісту́нскі на́дпіс — клінапісны тэкст на 400 радкоў, выразаны на скале Бехістун каля горада Керманшах у Заходнім Іране па загадзе персідскага цара Дарыя (522486 да н.э.) на старажытнаперсідскай, вавілонскай і эламскай мовах.

У Бехістунскім надпісе пералічваюцца тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Ахеменідаў, распавядаецца аб паўстанні народаў супраць персідскага валадарства (522521 да н.э.) у Эламе, Мідыі, Асірыі, Егіпце, Арменіі, Маргіяне (Сярэдняя Азія) і аб здушэнні гэтых паўстанняў, а таксама аб няўдалым паходзе Дарыя ў Скіфію. На значэнне Бехістунскага надпісу для гістарычнай навукі ўпершыню звярнуў увагу рускі навуковец В. Ф. Дзітэль у 1842 годзе. Вывучэнне Бехістунскага надпісу англійскім навукоўцам Г. К. Роўлінсанам у 1845 годзе дало значны штуршок развіццю асірыялогіі.

Бехістунскі надпіс — важная гістарычная крыніца для вывучэння старажытнай гісторыі народаў Ірана, Закаўказзя і Сярэдняй Азіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Шматмоўныя тэксты
Катэгорыя·Надпісы
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Іране
Катэгорыя·Творы VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Ахеменіды
Катэгорыя·Астан Керманшах
Катэгорыя·Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Іране