wd wp Пошук:

Арканзас

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арканзас (значэнні).

Арканзас (англ.: Arkansas [ˈɑrkənsɔː]) — штат на поўдні ЗША, адносіцца да групы штатаў Паўднёва-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША (2000). Сталіца і найбуйны горад — Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат» (Natural State).

Геаграфія і клімат

Плошча Арканзаса 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе з Луізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклахомай, на ўсходзе з Тэнесі і Місісіпі, на поўначы з Місуры.

На ўсходзе штата размешчаная нізіна ракі Місісіпі, на поўначы знаходзяцца горы Уашыта і пагорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і снежныя.

Гісторыя

Першымі еўрапейцамі, якія даследвалі тэрыторыю Арканзаса, былі члены экспедыцыі Эрнанда дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штата былі французы, пазней — англічане і немцы. З XVI па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыю Арканзаса аспрэчвалі Іспанія і Францыя.

Пасля Луізіянскай куплі ў 1803 г. тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 г. Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат. Пасля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вета прэзідэнта Эндру Джонсана.

Судовая сiстэма

Судовая сiстэма ў Арканзасе ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд i Акруговы суд. Акруговы суд падзяляецца на Дзяржаўны i мясцовы акруговы суд. Кожны суд валодае юрысдыкцыяй у дачыненнi да розных спраў.

Вярхоўны суд у Арканзасе з’яўляецца судом апошняй iнстанцыi, гэта азначае, што якое б рашэнне ён бы нi прымаў па справе, яно з’яўляецца канчатковым.[2]

Вярхоўны суд складаецца з Галоўнага суддзi i шасцi асацыіраваных суддзяў. З 2016 года пасаду галоўнага суддзi займае Джон Дэн Кемп.

Колькасць суддзяў: Вярхоўны суд - 7, Апеляцыйны суд - 12, Акруговы суд - 122. [3]

Эканоміка

У 2003 г. ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — перадавы штат краіны па вытворчасці рыса, соевых бабоў, бройлерных куранятаў, вырабляе таксама каля 10 % усёй бавоўны ў краіне. Развітая харчовая індустрыя, ёсць вытворчасць электраабсталявання і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнае месца займае здабыча баксітаў.

Дэмаграфія

Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Этнічны склад: «амерыканцы» — 15,9 %, афра-амерыканцы — 15,7 %, ірландцы — 9,5 %, немцы — 9,3 %, англічане — 7,9 %. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфесія — пратэстанты.

У Сеціве

Зноскі

  1. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  2. https://arkansas.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  3. https://www.arcourts.gov/courts
Тэмы гэтай старонкі (4):
Арканзас
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных