wd wp Пошук:

Антыгены

Антыге́ны — складаныя арганічныя рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў.

Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены).

Ступень імунагеннасці(руск.) бел. антыгенаў, форма і вынік імуннага адказу(руск.) бел., які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт(руск.) бел., алергія, талерантнасць(руск.) бел.), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці(руск.) бел.), хімічнай прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы увядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў.

Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб(руск.) бел., у судовай медыцыне і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Імунная сістэма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай