wd wp Пошук:

Антон Іванавіч Абрамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамовіч. Антон Іванавіч Абрамовіч (каля 1811, Віцебскі павет — пасля 1854) — беларускі кампазітар [1].

Біяграфія

Музыцы навучаўся ў бацькі. Пасля 1832 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст-выканаўца і педагог (склаў школу ігры на фартэпіяна). Абрамовічу належаць першыя спробы стварэння нацыянальна-характэрных твораў, у аснове якіх мелодыі беларускіх народных песень і танцаў. Сярод іх: праграмная 8 частковая паэма «Беларускае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фартэпіяна, песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я. Баршчэўскага[1].

Зноскі

  1. 1 2 Абрамович Антон Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 8. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1854 годзе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара