wd wp Пошук:

Андрэй Дзічэнка

Андрэй Дзічэнка (нар. 1988, Калінінград, Расія) — беларускі рускамоўны пісьменнік, журналіст, рэдактар часопісу «Я».

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Калінінградзе ў сям’і ваеннага [1]. У 1990-х гадах разам з сям’ёй пераехаў у беларускую Вілейку. Скончыў Вілейскую гімназію № 1 «Логас» (2006), гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка (2011). Працаваў журналістам у глянцавым часопісе «Большой». З 2013 года рэдактар беларускага часопіса «Я»[2]. У 2015 годзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Знамя юности». Жыве і працуе ў Мінску[3].

Творчасць

Аўтар кніг «Минское небо» (2010), «Аномалии. Inferno» (2011), «Ты — меня» (2012), «Плиты и провалы» (2015), «Сонечны чалавек» (2016). Як рэдактар разам з журналістам Аляксеем Карамазавым склаў зборнік рускамоўнай беларускай прозы «Плот у топи»[4].

Апавяданні ў тым ліку на беларускай мове публікаваліся ў часопісах «Макулатура»[5], «Дзеяслоў» (№ 56, кастрычнік 2012), «Маладосць» (№ 8, жнівень 2012), «Верасень» (№ 7, 2013), «Неман» (№ 6, 2015), «Космопорт» (№ 1(14)[6], 2015), альманаху «Тэксты», газеце «Знамя Юности», а таксама ў расійскіх, амерыканскіх[7][8][9], ізраільскіх[10], нямецкіх[11], сербскіх[12] і азербайджанскіх[13] выданнях.

Як журналіст пісаў артыкулы, прысвечаныя беларускім ветэранам вайны ва В’етнаме[14], праблемам успрымання анкалогіі ў грамадстве[15], жанчын у войску[16], гамафобіі[17] і іншым.

Адзін з удзельнікаў Супольнасці «Забей» і маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Фаланстэр». У 29 год у Дзічэнкі быў дыягнаставаны рассеяны склероз, частка тэкстаў прысвечана гэтай тэме [18].

Прызнанне

Крытыка

Творчасць Андрэя Дзічэнкі разглядаецца ў кантэксце кіберпанку і посткіберпанку, але сам аўтар характарызуе свае мастацкія пошукі як увасабленне «рэальнасці, даведзенай да абсурду»[30].

Калі вынесці за дужкі журналісцкія працы Андрэя Дзічэнкі, то яго тэксты ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. Да першай адносяцца кароткія, напоўненыя спецыфічным гумарам апавяданні ў духу Юрыя Мамлеева. Пры гэтым нягледзячы на некаторае сапраўды відавочнае падабенства нельга сказаць, што Дзічэнка з’яўляецца чарговым эпігонам заснавальніка «метафізічнага рэалізму». Хоць трэба прызнаць, што іх героі належаць аднаму — несумненна, «мамлееўскаму» — сусвету. Другая частка складаецца з яго буйных літаратурных форм. І да іх узнікаюць пэўныя пытанні. Узяць, да прыкладу, раман «Пліты і правалы», дзе замест кароткіх і ясных фраз, якія расстрэльваюць ва ўпор, раптам з’яўляюцца грувасткія, перапоўненыя лішнімі дэталямі сказы. Тэкст гэтай галюцынагеннай кнігі настолькі цягучы, што да самай апошняй старонкі даводзіцца боўтацца ў ім, як у балоце, кожны раз чапляючыся за выратавальныя карчы чарговага сюжэтнага павароту.[31].

У рэцэнзіі на кнігу «Best European Fiction 2018» брытанская пісьменніца Джанет Суіні адзначыла, што ў сваёй творчасці Дзічэнка малюе трывожную карціну грамадства, у якім не існуе гармоніі [32].

Рускі літаратуразнаўца Арцём Навічэнкоў адзначае, што кароткія апавяданні Дзічэнкі працягваюць традыцыі рускага класічнага аповяду; у іх пазнаецца ўплыў авангардыстаў 1920 гадоў і савецкіх празаікаў, у першую чаргу, Юрыя Казакова [33].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. газета «Звязда» (нявызн.).
  2. часопіс Mediakritika (нявызн.).
  3. Либрусек (нявызн.).
  4. часопіс «Kyky» (нявызн.).
  5. Часопіс “Макулатура” (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 24 верасня 2016.
  6. часопіс «Космопорт» (нявызн.).
  7. часопіс «Soft Cartel» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 13 сакавіка 2018.
  8. часопіс «New Pop Lit» (нявызн.).
  9. часопіс «Speculative fiction» (нявызн.).
  10. часопіс «Артикль» №24 (нявызн.).
  11. часопіс «Konverter» (нявызн.).
  12. часопіс «Воштанице» №24 (нявызн.).
  13. часопіс «Тамга» (нявызн.).
  14. Часопіс «Я», сакавік 2014 (нявызн.) ст.64-68.
  15. Часопіс «Я», верасень 2013 (нявызн.) ст.62-66.
  16. Часопіс «Эш», вясна-лета 2013 (нявызн.) ст.147.
  17. Часопіс «Имена» (нявызн.).
  18. часопіс «The Village Беларусь» (нявызн.).
  19. сайт літаратурнага конкурсу «Первая глава» (нявызн.).
  20. часопіс «New Pop Lit» (нявызн.).
  21. БелТА (нявызн.).
  22. Информационно-аналитический портал Союзного Государства (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2017. Праверана 16 кастрычніка 2017.
  23. Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Валгадонска (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2017. Праверана 28 кастрычніка 2016.
  24. сайт клубу пісьменнікаў «Золотые соты» (нявызн.).
  25. сайт газеты «Звязда» (нявызн.).
  26. сайт беларускага «ПЭН-цэнтру» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 20 сакавіка 2017.
  27. Swarthmore College афіцыйная старонка установы (нявызн.).
  28. сайт выдавецтва Dalkey Archive Press (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  29. афіцыйны паблік беларускай грамадскай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» (нявызн.).
  30. газета «Звязда» (нявызн.).
  31. Кірыл Мяцеліца «Залаты укол», часопіс «Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» (нявызн.).
  32. Janet Swinney’s Reviews (нявызн.).
  33. Часопіс «Прочтение» (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кіберпанк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы