wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзькоў.

Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў (1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык і вучоны.

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова). У 19741997 працаваў у ім на пасадах ад асістэнта кафедры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актывізацыя навучання матэматыцы студэнтаў першага курса педагагічнага ВНУ: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (педагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставання ў сістэме непарыўнага навучання матэматыцы» (педагагічныя навукі)[1]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.

З 6 жніўня 2003 года па 2010 год працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2010 года да 20 снежня 2014 года — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 20 снежня 2014 года да 18 мая 2015 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

А. М. Радзькоў таксама ўзначальваў РГА «Белая Русь», з’яўляючыся старшынёй аб’яднання.

Санкцыі ЕС і іншых краін

У маі 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду і ЗША як частка спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[3][4]. Тыя ж санкцыі былі прыменены да яго і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[5].

Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, былога міністра адукацыі ён закрыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, распачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым[прыбраць шаблон][6][7]. Таксама Аляксандр Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсіфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах»[6][7].

Сям’я

Мае двух дачок:

Адзін з братоў, Міхаіл, гінеколаг, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.

Званні і ўзнагароды

Працы

Аляксандр Радзькоў з’яўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.

Зноскі

  1. Летапіс друку Беларусі. 1996. № 12 (снежань) (3648—3920). Мінск, Нацыянальная кніжная палата Беларусі. С. 30.
  2. Радьков освобожден от должности помощника Президента Республики Беларусь (руск.)
  3. COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  4. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблон]
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  6. 1 2 COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  7. 1 2 EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  8. 1 2 Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетах
  9. Игнатенко Наталья Александровна
  10. Юлия Перцова
  11. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1998 г. № 2021 «О награждении работников системы образования Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
  12. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі