wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Церахаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Церахаў. Аляксáндр Аляксáндравіч Цéрахаў (1978, Гомель, БССР) — беларускі палітык, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (2014—2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. У 1997 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2004 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 19992006 гадах працаваў на розных пасадах у ААТ «Будаўніча-мантажны трэст — 27». З 2006 па 2011 год працаваў на пасадах намесніка начальніка, першага намесніка і начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама[1].

У 2011-2014 гадах — першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі[1].

Назначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 17 лістапада 2014 года[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]

3 чэрвеня 2020 года зняты з пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1 2 Церахаў Аляксандр Аляксандравіч(нявызн.). БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  2. Аляксандр Церахаў назначаны міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь(нявызн.). Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 лістапада 2014.
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь(нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі