wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Міцянін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцянін. Аляксандр Аляксандравіч Міцянін — беларускі біёлаг, мастак-таксідэрміст і мастак-анімаліст.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1992 годзе.

У 1992 годзе стажыраваўся ў заалагічным музеі РАН(руск.) бел. у Санкт-Пецярбургу, дзе паспяхова асвоіў скульптурны метад вырабу пудзілаў жывёл.

Працуе вядучым заолагам Заалагічнага музея БДУ[1].

Творчасць

Рагаты дзедка (Ophiogomphus cecilia) на паштовай марцы Беларусі

Кваліфікаваны мастак-таксідэрміст. На працягу 10 гадоў стварыў для Заалагічнага музея БДУ звыш 150 новых экспанатаў, у тым ліку такіх буйных млекакормячых, як шымпанзэ (Pan), гамадрыл (Papio hamadryas), кенгуру (Macropus), маржа (Odobenus rosmarus), чырвонага ваўка (Cuon alpinus), баброў (Castor).

У супрацоўніцтве з Белпоштай стварыў вялікую колькасць паштовых марак з выявамі жывёл і раслін. Таксама працуе ў галіне кніжнай графікі.

Зноскі

  1. Загадчык заалагічнага музея БДУ распавёў, адкуль бяруцца самыя незвычайныя экспанаты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Таксідэрмісты
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Анімалісты
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі марак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты