wd wp Пошук:

Акмянскі раён

Акмянскі раён (літ.: Akmenės rajono savivaldybė) — раён Літвы ў паўночнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Шаўляйскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Раён мяжуе з Латвіяй на поўначы, Янішкаўскім раёнам на ўсходзе, Шаўляйскім раёнам на паўднёвым усходзе, Цельшыцкім раёнам на паўднёвым захадзе, Мажэйкаўскім раёнам на захадзе. Агульная плошча раёна — 845 км², з якіх 31,6% займаюць лясы, 6,5% — тарфянікі. Праз раён цячэ рака Вэнта. У раёне атрымала развіцьцё вытворчасць цэмента.

Насельніцтва налічвае 28 196 з якіх 47,19% мужчыны, 52,81% — жанчыны.

Дзякуючы радовішчам вапняку і гліны ў 1947 годзе пачалося будаўніцтва буйнога прадпрыемства па вытворчасці цэменту. Каля прадпрыемства ўзнікла паселішча Новыя Акмяны. Раён быў утвораны 20 чэрвеня 1950 года з частак Куршэнскага і Мажэйкаўскага раёнаў, у якім, першапачаткова, цэнтрам былі Акмяны. З 1962 года адміністрацыйны цэнтр раёна быў перанесены ў Новыя Акмяны. У гэтым жа годзе раён быў далучаны да Мажэйкаўскага раёна. Новае ўтварэнне Акмянскага раёна адбылася ў 1965 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Раёны Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акмянскі раён
Катэгорыя·Жамойць