wd wp Пошук:

Zygophyllum atriplicoides

Zygophyllum atriplicoides — від раслін роду Zygophyllum сямейства Zygophyllaceae.

Батанічнае апісанне

Шматгадовы паўкустарнічак з прамымі пабегамі[3], які дасягае ў вышыню 80-100 см.

Лісце ланцэтнай формы з клінападобным аснаваннем і круглявай верхавінкай і гладкім краем размешчана супраціўна па ўсім сцябле на чарашках[3].

Кветкі абодваполыя, белыя ці жоўтыя, часам сіняга, чырвонага або фіялетавага колеру, з актынаморфным калякветнікам і пяццю пялёсткамі[3].

Цвіце ў красавіку-маі, плоданасіць у чэрвені.

Арэал і экалогія

У прыродных умовах сустракаецца ў Азербайджане, Сярэдняй Азіі (Цянь-Шань, Паміра-Алай, Капетдаг), Іране і Арменіі.

Расце на камяністых асыпках у горных стэпах. Ксерафіт. Святлалюбная расліна[3].

Значэнне

Лекавая расліна[3]. Вырошчваецца як дэкаратыўная кветка ў садах і парках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 Zygophyllum atriplicoides: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання