wd wp Пошук:

YMCA

YMCA, (ад англ.: Young Men’s Christian Association — Асацыяцыя маладых хрысціян) — моладзевая валанцёрская арганізацыя. Стала вядомай праз арганізацыю дзіцячых лагераў. Заснавана ў Лондане ў 1844 годзе Джорджам Вільямсам (1821—1905), налічвае каля 45 млн удзельнікаў у больш за 130 краінах свету.

Па сваім «паходжанні» і мэтах YMCA з’яўляецца хрысціянскай арганізацыяй, ажыццяўляе сваю дзейнасць на хрысціянскіх прынцыпах. Мэтамі праграм YMCA з’яўляюцца ўмацаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, з’яднанне іх для грамадскакарыснай дзейнасці, выхаванне павагі да агульначалавечых каштоўнасцяў.

Гісторыя

Стварэнне YMCA

У 1844 годзе малады чалавек з Лондана, Джорж Вільямс (1821—1905) разам з невялікай групай аднадумцаў стварыў арганізацыю для моладзі. Спачатку яе асноўнай мэтай было развіццё маральных прынцыпаў. У тыя часы ўсё грамадства было досыць рэлігійнае і ўсе базавыя духоўныя прынцыпы зыходзілі з хрысціянства. Паслядоўнікамі Вільямса былі людзі з усіх хрысціянскіх канфесій, таму яны назвалі сябе YMCA (Young Men’s Christian Association). Неўзабаве, кіруючыся запытам моладзі, гэтае таварыства пашырыла свае задачы: з’явіліся праграмы разумовага і фізічнага развіцця. Абмеркаванне палітычных пытанняў у арганізацыі лічылася недарэчным і было змешчана па-за кола яе зацікаўленняў і мэт. Гэтая ідэя аказалася настолькі паспяховай, што па толькі сямі гадах у Англіі было створана больш за 20 арганізацый YMCA. У 1851 годзе аналагічныя таварыствы адкрыліся ў Манрэалі (Канада), а потым і ў Бостане (ЗША), крыху пазней — у Парыжы. На канферэнцыі 1855 года ў Парыжы было вызначана: «Любыя адрозненні ў рэлігійных і іншых перакананнях членаў Саюзу, якімі б важнымі яны ні былі, не павінны ўплываць на шчырыя адносіны паміж членамі Саюза».

У Беларусі

Было тры шляхі, па якіх YMCA прыйшла ў Беларусь. Адзін з іх звязаны з Валожынам. Партнёры з паўночнай Германіі вырашылі дапамагчы жыхарам Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны выбіралі рэгіён, які знаходзіўся б у заходняй ці цэнтральнай частцы Беларусі — геаграфічна бліжэй да Германіі. Валожын, Івянец былі пад радыяцыйнай плямай.

У 1994 годзе з’явілася ініцыятыўная група ў Валожыне. І 15 сакавіка 1995 года зарэгістравалі ў Лідзе таварыства «Хрысціянская супольнасць моладзі». Паралельна ў Беларусі былі яшчэ два рэгіёны, дзе развівалі супрацу з YMCA. Каб з’яднаць намаганні, у лістападзе 1996 года швейцарскія і нямецкія партнёры правялі сустрэчу, скіраваную на развіццё ўзаемадзеяння беларускіх цэнтраў развіцця YMCA. І гэта стала стымулам для развіцця моладзевых праграм у Лідзе, Валожыне і Бабруйску.

Пад канец 1999 года падалі дакументы на рэгістрацыю нацыянальнай арганізацыі. І 14 лютага 2000 года — у Дзень святога Валянціна — зарэгістравалі «Хрысціянскаю садруджнасць дарослых і малых» (YMCA Беларусі).

Асноўныя напрамкі

Нефармальная адукацыя

Летнія лагеры

Міжнароднае супрацоўніцтва

Зноскі

  1. Google Maps — 2005. Праверана 3 ліпеня 2021.
  2. https://www.ymca.int/ymca-worldwide/ Праверана 3 ліпеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1844 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта