wd wp Пошук:

Warcraft III: Reign of Chaos

«Warcraft III: Reign of Chaos» (ад англ.: warcraft — ваеннае рамяство, reign of chaos — улада хаосу) — камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе з элементамі RPG. Распрацавана кампаніяй «Blizzard Entertainment» пры падтрымцы «Vivendi Universal» і выпушчана ў ліпені 2002 года.

«Warcraft III» была адной з найбольш чаканых гульняў: больш 4,5 мільёна папярэдніх заказаў і больш аднаго мільёна копій гульні, прададзеных за месяц, што зрабіла яе сама хутка распрадаванай ПК-гульнёй на той момант[3][4]. Яна была сустрэта мноствам станоўчых рэцэнзій, а частка выданняў адзначылі гульню тытуламі «Найлепшая гульня года» і «Найлепшая стратэгія года». Таксама гульня атрымала высокія ацэнкі і ў ігракоў[5][6][7]. У чарце штотыднёвых продажаў ад NPD Techworld гульня займала першае месца два месяца[8].

У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, колькасць супрацьстаялых бакоў павялічылася з дзвюх да чатырох: можна гуляць за ўжо вядомыя Альянс і Арду, а таксама за дзве новыя росы — Нежыць і Начных эльфаў. Аднак агульны гульнявы працэс не змяніўся — іграку ўсё гэтак жа трэба здабываць рэсурсы, будаваць базы і наймаць войскі, каб знішчыць праціўніка. Новаўвядзеннем сталі героі — унікальныя воіны, якія маюць асобыя здольнасці і здольныя атрымліваць вопыт пры забойстве воінаў праціўніка. Кампанія гульні пачынаецца праз 12 гадоў пасля падзей «Warcraft II: Beyond the Dark Portal» і распавядае пра прышэсце дэманаў у свет Азерота[9].

У камплекце з гульнёй пастаўляецца рэдактар карт «World Editor», дзякуючы якому ў сеткі з’явілася мноства неафіцыйных карт, у якіх гульнявы працэс можа цалкам адрознівацца ад звычайнага. Адной з найпапулярных карт стала «DotA: Allstars», таксама атрымалі развіццё мноства іншых мадыфікацый, такіх, як «Tower defense», «Hero survival» і іншыя. Праз год да гульні быў выпушчаны дадатак, «The Frozen Throne», які таксама стаў папулярным у ігракоў і атрымаў мноства станоўчых рэцэнзій[10].

Выданні

«Blizzard» выпусціла дзве версіі гульні: звычайную версію і абмежаванае калекцыйнае выданне. Калекцыйнае выданне ўтрымлівала наступныя рэчы:

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://us.battle.net/forums/en/bnet/topic/20769157313
  2. redump.org
  3. Warcraft III sells 1 million.
  4. Warcraft III goes gold.
  5. Metascore — Warcraft III: Reign of Chaos.
  6. GameRankings — Warcraft III: Reign of Chaos.
  7. Blizzard Entertainment: Узнагароды.
  8. Warcraft III slips from the top spot.
  9. Гісторыя свету Warcraft.
  10. Metascore — Warcraft III: The Frozen Throne.

Спасылкі

Афіцыйныя рэсурсы

Афіцыйныя форумы

Іншыя рэсурсы

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні з трохмернай графікай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2002 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні для Mac OS X
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Гульні Blizzard Entertainment
Катэгорыя·Стратэгіі ў рэальным часе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу