wd wp Пошук:

Vangidae

Vangidae — сямейства вераб’іных птушак. Знаходзяцца ў сваяцтве з сямействам Prionopidae, віды якога жывуць у Афрыцы[1].

Апісанне

Уключае дробных або сярэдніх птушак (даўжыня цела ад 12 да 30 см), у апярэнні якіх кантрасна спалучаюцца чорны, сіні, белы, буры або шэры колеры. Дзюба моцная, крукападобная. Крылы кароткія або доўгія, закругленыя, хвост доўгі. Засяляюць лясы і хмызнякі, сілкуюцца насякомымі і іншымі дробнымі жывёламі (аж да дробных яшчарак і жаб), якіх яны ловяць сярод галін. Гнёзды ўюць на дрэвах, адкладаюць 3-4 яйкі белага ці зялёнага колеру з бурымі плямкамі.

Арэал

Распаўсюджаныя на Мадагаскары.

Таксанамія

У сямействе 12 родаў (10 з якіх на дадзены момант манатыпныя), 15 відаў.

Спіс родаў і відаў

Зноскі

  1. Мадагаскар / Соколов В. Е. — М.: Прогресс, 1990. С. 154.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта