wd wp Пошук:

Usnea hirta

Usnea hirta

Usnea hirta — від лішайнікаў рода Уснея (Usnea) сямейства Пармеліевыя (Parmeliaceae)[1].

Апісанне

Слаявіна ніцяна-кусцістая, звісае ці крыху прыўзнята над субстратам, жаўтлява-зялёнае, галінаванае ад самага аснавання. Слаявінныя галінкі, патоўшчаныя пры аснаванні, з маршчыністай або ямчатай паверхняй, у ніжняй частцы пакрыты саралямі, якія афарбаваныя некалькі святлей, чым слаявіна, з ірыдыёзнымі сарэдзіямі[1].

Пладовыя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка, размяшчаюцца на галоўных і бакавых галінках. Слаявінны край прыкметны толькі ў маладых апатэцыяў, дыск карычнева-крэмавы. Споры эліпсаідальныя, 5×8 мкм[1].

Біялогія

Насяляе на ствалах і суках дрэў іглічных і лісцяных парод[1].

Шырока распаўсюджаная ва ўмераных абласцях[2]. Сустракаецца на тэрыторыі Беларусі паўсюдна[1].

Выкарыстанне

Змяшчае ўснінавую кіслату[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Уснея жесткая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 57-58. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. Уснея жесткая (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Уснея
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта