wd wp Пошук:

Уснея

Уснея (Usnea) — род лішайнікаў сямейства Пармеліевыя, які ўключае ў сябе каля 300 відаў, распаўсюджаных у розных кліматычных зонах, але асабліва шырока ва ўмеранай лясной зоне.

Біялагічнае апісанне

Для дадзенага роду характэрна прысутнасць у цэнтры слаявінных галінак трывалага восевага цыліндру, утворанага шчыльным спляценнем гіф. Слаявіна ўсней жаўтлява-зялёная, рознай даўжыні, нярэдка да 1—2 метраў.

Усе віды гэтага роду — эпіфіты на кары і галінах дрэў, радзей сустракаюцца на камянях, платах, бярвенні.

Хімічны склад

Ва ўснеях у вялікай колькасці ўтрымоўваецца спецыфічная для лішайнікаў уснінавая кіслата, якая валодае моцнымі антыбіятычнымі ўласцівасцямі.

Сінонімы

Некаторыя віды

Зноскі

  1. MycoBank(англ.)  (Праверана 11 чэрвеня 2009)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Уснея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта