wd wp Пошук:

Tumblr

Tumblr — гэта сэрвіс мікраблогінгу, які дазваляе карыстальнікам выкладваць тэкставыя паведамленні, выявы, відэаролікі, спасылкі, цытаты і аўдыёзапісы ў іх тамблелог (англ.: tumblelog), кароткафарматны блог (англ.: short-form blog). Карыстальнік можа сачыць (англ.: follow) за блогамі іншых карыстальнікаў, пасля чаго іх паведамлення будуць з’яўляцца на яго прыборнай панэлі (англ.: dashboard). Сэрвіс характарызуе сябе як «Найпрасцейшы спосаб весці блог» (англ.: «The easiest way to blog»)[2][3]. Главой Tumblr з’яўляецца Джон Малані (англ.: John Maloney)[4].

Дасягненні

У студзені 2009 года, Tumblr увайшоў у Топ пяці тэхнічных прыстасаванняў Абамы (англ.: Obama’s Top 5 Tech Tools) у часопісе PC World[5].

У жніўні 2009 года, CEO Tumblr, Дэвід Карп, названы лепшым маладым прадпрымальнікам у сферы высокіх тэхналогій (англ.: Best Young Tech Entrepreneur) 2009 года па версіі часопіса BusinessWeek[6].

У жніўні 2010, Tumblr названы фіналістам Lead411’s New York City Hot 125[7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.alexa.com/siteinfo/tumblr.com
  2. About | Tumblr
  3. Boutin, Paul. Tumblr Makes Blogging Blissfully Easy(нявызн.), The New York Times (13 сакавіка 2009). Праверана 26 сакавіка 2009.
  4. John Maloney Архівавана 13 красавіка 2011.
  5. Obama’s Top 5 Tech Tools Архівавана 2 красавіка 2010.
  6. Best Young Tech Entrepreneurs 2009 Архівавана 1 мая 2013.
  7. “New York City Hot 125”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Блогі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Tumblr
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта