wd wp Пошук:

Tube.by

Tube.by — першы[1] беларускі відэахостынг, які быў адкрыты ў фармаце beta-версіі ў 2007 годзе. Станам на 16 сакавіка 2007 года сервіс меў 1 000 ролікаў у 18 катэгорыях. Тэхнічныя абмежаванні для запампоўвання відэа былі ўсталяваны ў 100 МБ на ролік. На сайце існаваў пошукавы рухавічок, сістэма тэгінга, магчымасць ствараць групы сяброў і спампоўваць арыгінал у фармаце 3gp. Адміністрацыя адсочвала праблемы з капірайтам і выдаляла матэрыялы па запыце праваўладальніка. Фізічна сервер быў размешчаны ў датацэнтры РУП «Белтэлекам».[2] Па дадзеных даследаванняў лабараторый «НОВАК» у 2008 годзе відэарэсурсам карысталіся 2,7% карыстальнікаў беларускага сегменту Інтэрнэт.[3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Арсёнов, Александр. 20 лет .BY. История в датах и картинках(руск.) , TUT.BY (5 мая 2014 в 8:00). Праверана 17 студзеня 2020. Архівавана 24 студзеня 2021.
  2. Tube.by: новый белорусский интернет-видеосервис(руск.) , TUT.BY (16 марта 2007 в 0:00). Праверана 17 студзеня 2020. Архівавана 21 студзеня 2021.
  3. НОВАК: ITV.BY – самый популярный видеоресурс в Байнете(руск.) , TUT.BY (17 июня 2008 в 0:00). Праверана 17 студзеня 2020. Архівавана 24 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Байнэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Відэахостынг
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта