wd wp Пошук:

Tobacco rattle virus

Tobacco rattle virus (TRV), які раней згадваўся пад назвамі Вірус стракатасцябловасці бульбы[4] (англ.: Nicotiana virus 5) і Вірус кальцавой плямістасці півоні (англ.: Peony ringspot virus)  — хваробатворны вірус раслін(англ.) бел. роду Tobravirus і сямейства Virgaviridae. Больш за 400 відаў раслін з 50 сямействаў успрымальныя да заражэння[5].

Вірус выклікае захворванне многіх раслін, уключаючы шмат дэкаратыўных кветак[6], у тым ліку нарцысы (Narcissus).

Эпідэміялогія

Нематоды сямейства Trichodoridae, з’яўляюцца пераносчыкамі віруса. Напрыклад, нематода віду Paratrichodorus minor пераносіць вірус, калі сілкуецца каранямі раслін[5]. Вірус таксама можа распаўсюджвацца садовым інструментам. Прысутнічае і шлях перадачы механічна і праз насенне[6].

Сімптомы

На хворым лісці з’яўляецца фігурная кантрастная мазаічнасць, некратычныя плямы, на чаранках і лісці — некратычныя палосы, на клубнях — унутраны некроз.

Захворванні

На бульбе

Выклікае кальцавы і дугападобны некроз мякаці клубня. Хвароба выяўляецца рознымі спосабамі, яе прыкметы могуць уключаць карычневыя кольцы і дугі на паверхні бульбы, а таксама абясколераныя плямы на ўнутранай частцы[5].

На півоні

Асноўны артыкул: Кальцавая плямістасць півоні Выклікае кальцавую плямістасць півоні[4].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
  4. 1 2 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  5. 1 2 3 Paratrichodorus minor. Архівавана 2 ліпеня 2007. Nemaplex. University of California, Davis.
  6. 1 2 Tobacco Rattle. Wisconsin Horticulture. University of Wisconsin Extension. 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вірусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Вірусныя раслінныя патагены і захворванні